Адна з галоўных – гэта патрабаванне паказаць вынікі цэнтральнага тэсціравання за апошнія два гады, што для часткі стала немагчымым. Пасля выявілася іншая праблема – адмовы ў студэнцкіх візах па прычыне адсутнасці дакументаў, якія можна прад’явіць толькі атрымаўшы іх у Польшчы. А гэта немагчыма зрабіць без наяўнасці візы. Атрымалася закрытае кола.
Гэта сістэмная праблема, якую хутка вырашыць, на жаль, не ўдасца. «Мы спрабуем грукацца ва ўсе дзверы, але не тое, каб нам ішлі насустрач», - кажа генеральная сакратарка Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» Лізавета Пракопчык.
Яна прызнае, што з праблемай пацвярджэння вынікаў ЦТ яшчэ некаторы час таму сустракалася большасць студэнтаў. Пасля ў значнай колькасці месцаў гэтую праблему ўдалося вырашыць:
-На дадзены момант такія праблемы застаюцца ў Варшаве і Уроцлаве. Гэта тое, што мы ведаем ад тых, хто да нас звяртаецца. Цяжка сказаць, колькі людзей закранула гэтая праблема, паколькі няма афіцыйнай статыстыкі аб паступленнях. Адзінае, што можна сказаць, што ў адмысловым чаце каля 50 чалавек з розных гарадоў Польшчы, якія з гэтым сутыкнуліся. Збольшага праблема вырашаная ў Гданьску, Лодзі і Беластоку. Там Kuratorium Oświaty ідуць абітурыентам насустрач і прымаюць атэстат. З астатнімі пакуль цяжкавата.
Аднак паявілася іншая праблема. Гэта цяжкасці з атрыманнем студэнцкай візы. Іх не выдаюць без настрыфікацыі дыплома, а каб атрымаць настрыфікацыю неабходна прыехаць у Польшчу. Для тых, хто не мае візы, гэта закрытае кола. Лізавета Пракопчык адзначае, што адмовы паступаюць на вышэйшым узроўні – ад Міністэрства замежных спраў:
-Прыкладна з сярэдзіны жніўня людзі пачалі атрымліваць адмовы па візах. Прычым не ад консульства, а ад МЗС Польшчы, па пункце 8, што яны нібыта не абгрунтавалі сваё знаходжанне ў Польшчы, хоць яны падавалі ўсе дакументы, якія патрабаваліся. Пасля размоў з консульствам абітурыентам казалі, што можна паспрабаваць прыкласці настрыфікацыі і сертыфікат аб валоданні польскай мовай.
Лізавета Пракопчык гаворыць, што яны намагаюцца прадпрымаць захады, каб дапамагчы беларусам. Аднак, гэта сістэмная праблема, якую хутка вырашыць, на жаль, не ўдасца:
-Па пытаннях ЦТ і сертыфікатаў мы рабілі запыт у Міністэрства адукацыі Польшчы, але адказу няма. Запыт па гэтаму пытанню таксама і Аліна Коўшык, Офіс Святланы Ціханоўскай таксама займаўся гэтым пытаннем. Па справе віз мы рыхтуем зварот, каб накіраваць яго ад імя Каардынацыйнай рады, але пакуль ніякіх падзвіжак няма. Збольшага ёсць разуменне, чаму гэта адбылося. Гэта вынік візавага скандалу ў папярэднім годзе. У камунікаце МЗС гаварылася, што студэнцкія візы часта выкарыстоўваліся не дзеля таго, каб вучыцца, а каб працаваць. Таму напэўна дадатковыя патрабаванні звязаныя з гэтым. Гэта сістэмная праблема, якую хутка вырашыць, на жаль, не ўдасца. З нашага боку была прадпрынята спроба сенацкай інтэрвенцыі, у нас ёсць кантакт з адным з польскіх віцэ-спікераў, але пакуль Міністэрства адукацыі ігнаруе гэты зварот. Спрабуем грукацца ва ўсе дзверы, але не тое, каб нам ішлі насустрач. Гэта пытанне працы на наступны год: прапанаваць змены ў польскі працэдуры, каб сітуацыя не паўтарылася.
1 кастрычніка ў польскіх ВНУ пачынаецца навучальны год. Прыёмная кампанія ўжо скончылася. Колькі маладых беларусаў сталі студэнтамі ў Польшчы будзе вядома праз некалькі тыдняў.
ав
слухайце аўдыё