Выданне Rzeczpospolita прыводзіць вынікі апытання, якое датычыць пенсійнай сістэмы. Кожны сёмы малады чалавек у Польшчы часта думае пра сваё жыццё на пенсіі; значна больш, амаль 40%, не думаюць пра гэта агулам або думаюць рэдка.
«15% апытаных думаюць пра сваё жыццё пасля выхаду на пенсію і матэрыяльнае становішча мінімум раз у месяц, кожны пяты рэспандэнт думае пра тое, як забяспечыць сваю фінансавую будучыню на пенсіі. У той жа час амаль кожны чацвёрты (24%) ні разу ў жыцці пра гэта не задумваўся», – падсумоўвае газета вынікі даследавання.
Даследаванне пенсійнай інфармаванасці і стаўлення да пенсійнай сістэмы палякаў да 30 гадоў правяла доктар навук Катажына Сэксціньска з Варшаўскага ўніверсітэту. Аўтар адзначае, што адказы маладых людзей за год практычна не змяніліся, а ў якасці крыніцы ведаў на гэтую тэму яны часцей за ўсё называюць сяброў і членаў сям'і. Пазней ідуць фінансавыя эксперты, адукацыйныя пляцоўкі, інфармацыя з фінансавых устаноў, артыкулы ў прэсе, радыёперадачы і тэлепраграмы. У самым канцы – палітыкі і ўладатрымальнікі, гэта значыць, тыя, хто прымае законы. Ім давярае значна менш людзей.
нг