Беларуская Служба

У самым цэнтры Варшавы зламыснік збіў беларуску. Паліцыя адпусціла яго

10.09.2024 12:05
Інцыдэнт здарыўся днём у цэнтры Варшавы.
Дарыя пасля нападу ўкраінамоўнага мужчыныФота з Інстаграма

У чацвер днём у цэнтры Варшавы Дыяна стала ахвярай агрэсіўна настроенага мужчыны на ровары, які спачатку абражаў яе, а потым ударыўшы кулаком па твары. Пасля ўмяшання паліцыянты адпусцілі зламысніка, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Дыяна паходзіць з Беларусі, у Польшчы жыве 15 гадоў. Яна з'яўляецца брэнд менеджарам моды, выкладае ў варшаўскім ВНУ Colegium Civitas.

Інцыдэнт адбыўся ў самым цэнтры польскай сталіцы ў раёне вуліц Вспульна і Познаньска, дзе Дыяна гуляла са сваім сабакам. Зламыснік ударыў жанчыну кулаком па твары, з-за чаго пайшла кроў з носа. На шчасце, умяшанне відавочцаў з бліжэйшых рэстаранаў прадухіліла далейшыя напады, і мужчыну ўдалося супакоіць.

— Калі ён падышоў да мяне, я падумала, што ён будзе мяне абражаць. А ён мяне проста ўдарыў, расказала Дыяна карэспандэнту Gazeta Wyborcza.  — У мяне адразу закружылася галава, з носа пайшла кроў. Пры сабе ён меў нож і размахваў ім у бок афіцэраў паліцыі, якія якраз аказаліся побач.

Зламыснік працягваў крычаць вульгарныя словы ў адрас Дыяны, таксама абражаў паліцыянтаў.

Паліцыя адпусціла нападальніка, афіцэры сказалі, што не ведаюць украінскай мовы, на якой гаварыў мужчына. Таксама тлумачылі, што маглі б толькі пакараць зламысніка штрафам за тое, што не ехаў па роварнай сцежцы, - расказала пацярпелая ў інтэрв'ю Gazeta Wyborcza.

Дыяне, усхваляванай такім стаўленнем, паведамілі, што паводле польскага заканадаўства мужчына не можа быць затрыманы, бо ён цвярозы.

На наступны дзень пацярпелая патрапіла ў бальніцу з падазрэннем на пералом носа і страсенне мозгу. Нягледзячы на ​​першапачатковае нежаданне з боку паліцыі, яна кажа, што ў рэшце рэшт ёй удалося даць паказанні ў пастарунку.

— Паліцыя ў гэтай справе нічога не зрабіла. Я павінна была даць ім усё: імёны і нумары сведак - дадала жанчына.

Прэс-сакратар паліцыі ў цэнтры горада Якуб Пацыняк запэўніў у інтэрв'ю выданню Gazeta Wyborcza, што дзеянні супрацоўнікаў былі карэктнымі і што расследаванне працягваецца.

яс

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы