Такога даследавання яшчэ не было, запэўнівае Business Insider Polska. Адзін з амерыканскіх даследчыкаў параўнаў, якая краіна больш за ўсё нагадвае Польшчу. Джэф Джонс узяў пад увагу мноства крытэраў, якія аб’яднаныя ў пяць асноўных груп: дэмаграфія, геаграфія, культура, інфраструктура і палітыка.
Што паказвае даследаванне? Самая блізкая да Польшчы краіна - Чэхія. У асноўным з пункту гледжання дэмаграфіі і інфраструктуры. Агулам паўднёвыя суседзі падобныя на палякаў больш чым на 83 працэнтаў.
Аўтар падкрэслівае, што ў абедзвюх краінаў падобная энергетычная, дарожная і чыгуначная інфраструктура. Хоць абедзве краіны каталіцкія, Чэхія значна менш рэлігійная, чым Польшча.
Аналагічная сітуацыя і ў выпадку Славакіі. Тут вынік падабенства - гэта 81,1 працэнта. На трэцім месцы апынулася Харватыя, якая больш за ўсё нагадвае Польшчу па дэмаграфіі, а найменш - па культуры.
Чарговыя месцы займаюць Славенія, Літва, Румынія, Венгрыя, Францыя, Бельгія і Германія. Паводле даследавання, Польшчы бліжэй да Францыі і Германіі, чым да Латвіі, Украіны ці Сербіі.
Што тычыцца кухні, то польская кухня найбольш падобная на чэшскую, рускую, нямецкую і аўстрыйскую.
На другім полюсе знаходзяцца такія афрыканскія краіны, як Нігер і Судан. Польшча таксама зусім адрозніваецца ад такіх краін, як Лаос, Гаіці ці Саламонавы выспы.
аз