Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем грыбны суп з грэчкай па-польску (РЭЦЭПТ)

17.09.2024 20:22
Грыбны суп з грэчкай – страва арыгінальная, смачная і лёгкая.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем грыбны суп з грэчкай па-польску
Грыбыjarmoluk /pixabay.com/CC0 Public Domain

Інгрэдыенты

150 г свежых грыбоў (па-за сезонам можна выкарыстаць свежыя альбо сушаныя) 

50 г грэчкі 

4 сталовыя лыжкі алею 

40 г цыбулі 

2 зубчыкі часнаку 

50 мл смятаны 

сталовая лыжка мукі 

пятрушка 

соль 

перац

лаўровы ліст 

 

Падрыхтоўка 

Нарэжце цыбулю і часнык. Грыбы нарэжце пласцінкамі, крупы прамыйце. 

Разагрэйце алей і абсмажце цыбулю. Дадайце грыбы і часнок, працягвайце смажыць да залацістага колеру. Запраўце соллю і перцам. Дадайце крупы, лаўровы ліст і заліце вадой. Варыце на малым агні. У канцы загусціце мукой і дадайце смятану. 

Падавайце з зялёнай пятрушкай. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец