Беларуская Служба

Колькасць бальнічных з-за дэпрэсіі вырасла на 7,9%

26.09.2024 16:10
Бальнічны выдадзены ў сувязі з псіхічнымі расстройствамі, склаў 6,4% усіх выдадзеных бальнічных лістоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. PDPics/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праца больш за 40 гадзін на тыдзень, нестабільнасць занятасці, парушаная раўнавага паміж працоўным і асабістым жыццём – гэта фактары, якія павялічваюць рызыку дэпрэсіі – паведамляе ў чацвер «Gazeta Wyborcza».

У 2023 годзе колькасць дзён, якія палякі правялі на бальнічным з-за дэпрэсіўных эпізодаў, павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2022 годам. Газета піша, што бальнічны выдадзены ў сувязі з псіхічнымі расстройствамі, склаў 6,4% усіх выдадзеных бальнічных лістоў. Гэта выдаткі ў 2,8 мільярда злотых, чытаем у «GW».

Таму Цэнтральны інстытут аховы працы выдаў для працадаўцаў рэкамендацыі, якія дапамагаюць захаваць псіхічнае самаадчуванне работнікаў. Інстытут мяркуе, што нельга дапускаць сітуацыі, калі супрацоўнік не паспявае выканаць усе свае заданні; ён таксама не павінен выконваць іх ва ўмовах абмежаванага часу. Нагрузка павінна быць раўнамернай. Працадаўца таксама павінен пераканацца, што заработная плата адпавядае намаганням супрацоўнікаў.

Рэкамендацыі таксама ахопліваюць баланс працы і асабістага жыцця. Падкрэслівалася неабходнасць паважаць вольны час работніка і даць яму магчымасць клапаціцца пра сям'ю.

ав