Беларуская Служба

«Лекары без межаў» працуюць больш чым у 70 краінах. Праекты былі і ў Беларусі

06.10.2024 07:02
Арганізацыя непрацяглы час рэалізоўвала ў Беларусі праект па дапамозе мігрантам і лячэнні турбекулёзу.
Аўдыё
  • «Лекары без межаў» працуюць больш чым у 70 краінах. Праекты былі і ў Беларусі
     ,          .  2022
Абследаванне ў адной з мабільных клінік, якія «Лекары без межаў» адкрылі на станцыях метро ў Харкаве. Украіна 2022.

«Лекары без межаў» — міжнародная незалежная медыцынская гуманітарная арганізацыя, якая працуе больш чым у 70 краінах свету. Гэта краіны, дзе медыцынская апека не існуе, ці доступ да яе з’яўляецца вельмі ўскладненым. Гэта краіны, дзе жывуць цэлыя дыскрымінаваныя групы, доступ да медыцыны для якіх надзвычай абмежаваны. Само сабой найчасцей гэта месцы, дзе ідзе вайна. «Лекары без межаў» частка знаходзяцца на першай лініі.

Ва Украіне «Лекары без межаў» дзейнічаюць з 2014 году, але пасля пачатку поўнамаштабнай вайны іх дзейнасць моцна змянілася, найперш была павялічаная прысутнасць арганізацыі. Драгінія Надаждзін расказвае, што ў выпадку з Украінай від дапамогі мяняецца. Арганізацыя стараецца па меры патрэбаў дапасоўваць сваю дзейнасць.

- Цяпер мы дзейнічаем цалкам інакш, чым на пачатку вайны, і яшчэ па-іншаму, чым да пачатку вайны. Такім характэрным элементам нашай дзейнасці з’яўляюцца мабільныя клінікі і машыны хуткай дапамогі. Машынамі хуткай дапамогі мы перавозім пацыентаў са шпіталяў, якія знаходзяцца блізу фронту, і могуць быць пад пагрозай. Гаворка пра, часцей за ўсё, пацыентаў, якім патрэбная больш складная медыцынская дапамога. Адной з важных форм дапамогі з’яўляецца псіхалагічная дапамога на тэрыторыі цэлай Украіны. Гэта дапамога жанчынам, ахвярам сексуальнага гвалту, ахвярам насілля па палавой прыкмеце. Я вельмі хачу падкрэсліць, што ва Украіне мы маем дачыненне з мноствам прафесійных медыкаў і сістэмай аховы здароўя, якая дзейнічае. Хоць, канешне, многія пляцоўкі знішчаныя, а цэлая сістэма працуе ў складаных умовах. Таму нашая роля, як спецыялізаванай арганізацыі, якая мае вялікі досвед працы ва ўмовах вайны, дапаўняць украінскую сістэму там, дзе ёсць такое запатрабаванне.

«Лекары без межаў» непрацяглы час рэалізоўвалі праект у Беларусі, прысвечаны дапамозе мігрантаў, якія перасякалі межы ў бок Еўрасаюзу. Праект закончыўся ў верасні 2023 году.

- Мы гаварылі громка пра праблему, паколькі мы мелі дачыненні з насіллем, з якім сустракаліся мігранты з боку беларускіх функцыянераў. Але іх і выпіхвалі з Польшчы і Літвы назад. Акрамя таго, мы ў свой час праводзілі ў Беларусі праект па супрацьдзеянні захворванняў туберкулёзам, хваробы, якая прысутная ў Беларусі, але і іншых краінах, асабліва постсавецкіх.

На старонцы арганізацыі можна прачытаць, што, паводле апошняй справаздачы СААЗ, Беларусь уваходзіць у спіс краін з высокай рызыкай захворвання туберкулёзам з множнай лекавай устойлівасцю. «Лекары без межаў» падтрымлівалі Міністэрства аховы здароўя ў чатырох супрацьтуберкулёзных установах па горадзе Мінску і вобласці.

Мінск таксама быў месцам правядзення двух клінічных даследаванняў больш кароткіх, інавацыйных схем лячэння туберкулёзу, якія выкарыстоўваюць новыя супрацьтуберкулёзныя прэпараты. У Оршы па праграме праводзілася лячэнне зняволеных у калоніі.


. 

У 2023 годзе «Лекары без межаў» мелі 51,5 тысяч штатаў па ўсім свеце, з якіх 46 тысяч былі ў гуманітарных праектах. Перад усім гэта людзі, у якія маюць у сабе вялікую рашучасць, каб дапамагаць.

- Гэта людзі, у якіх ёсць матывацыя, каб прынамсі на нейкі час выехаць з краіны і працаваць у цяжкіх умовах. Вельмі часта гэта каардынальна іншыя ўмовы, чым у Польшчы. Гэта людзі, якія раздзяляюць нашыя каштоўнасці. То бок жаданне дапамагаць іншым незалежна ад таго, кім гэтыя людзі з’яўляюцца. Жаданне заўважыць групы, якія найбольш падвяргаюцца выключэнням і дыскрымінацыі.

Дзейнасць арганізацыі кіруецца медыцынскай этыкай і прынцыпамі бесстароннасці, незалежнасці і нейтральнасці. Усе супрацоўнікі і члены арганізацыі абавязваюцца выконваць канкрэтныя прынцыпы. Дапамагаць усім незалежна ад расы, рэлігіі, канфесіі і палітычных поглядаў. Захоўваюць нейтралітэт і бесстароннасць у адпаведнасці з універсальнай медыцынскай этыкай і правам на атрыманне гуманітарнай дапамогі і патрабуюць поўнай і неабмежаванай свабоды ў ажыццяўленні сваёй дзейнасці. «Лекары без межаў» прытрымліваюцца кодэкса прафесійнай этыкі і захоўваюць незалежнасць ад усіх палітычных, эканамічных і рэлігійных уладаў.

Адным з пасылаў арганізацыі з’яўляецца пазіцыі, што ніводная краіна не з’яўляецца далёка. Салідарнасць павінна быць з усімі, незалежна ад таго, дзе яны жывуць. Вайна ў любым месцы выглядае вельмі падобным чынам.

- Я маю на ўвазе цярпенне мірнага насельніцтва, рост трэнду адсутнасці недатыкальнасці медыцынскіх устаноў, аховы медыцынскага персаналу. У чарговых краінах гэтыя асобы становяцца цэллю атак. Тое, што адбываецца, напрыклад, ва Украіне, адбываецца ў многіх іншых краінах у свеце. Для нас не важна, на якой геаграфічнай шырыні адбываецца канфлікт, важна гэтым людзям дапамагчы. Трэба таксама расказваць іх гісторыі, але і даваць самім яе расказваць. Калі людзі пачнуць заўважаць канфлікты, то пачнуць і заўважаць тых, хто ў такім канфлікце церпіць.

У Варшаве працуе пленерная выставы здымкаў пра працу дабрачыннай медычнай арганізацыі. На іх бачныя сладаныя ўмовы працы, але і ўдзячнасць пацыентаў, якім дапамагаюць «Лекары без межаў».

- Для нас пацыент знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. Гэта мы стараемся таксама перадаць на месцы лакальным працаўнікам падчас курсаў. Важна памятаць, што кожны пацыент мае імя і прозвішча, мае сваю гісторыю. Мы стараемся расказваць пра сваіх пацыентаў, стараемся даваць голас і ім. У некаторых месцах мы з’яўляемся адзінай арганізацыяй, якая аказвае медыцынскую дапамогу. Мы бачым, што часамі людзі, якім арганізацыя дапамагла, пачынаюць у ёй дзейнічаць. Яны на столькі лічаць каштоўным атрыманую дапамогу, лічаць такую форму сэнсоўнай, што хочуць яе працягваць. Гэта найлепшая праверка якасці працы.


. Медсястра з пацярпелым у медыцынскім цягніку «Лекараў без межаў». Украіна, 2022 год

Арганізацыя была заснаваная ў 1971 годзе, пасля вайны і голаду ў Біяфры ў Нігерыі, групай французскіх лекараў і журналістаў. Іх мэтай было стварэнне незалежнай арганізацыі, якая б аказвала неабходную медыцынскую дапамогу ў гуманітарных крызісах хутка, эфектыўна і бесстаронна. Напачатку арганізацыя складалася з 300 валанцёраў: лекараў, медсясцёр і іншых супрацоўнікаў.

У 1999 годзе «Лекары без межаў» атрымалі Нобелеўскую прэмію міру. «Маўчанне доўгі час блыталі з нейтралітэтам і прадстаўлялі як неабходную ўмову для гуманітарных дзеянняў. «Лекары без межаў» з самага пачатку не пагаджаліся з гэтай пазіцыяй. Мы не ўпэўненыя, што словы могуць выратаваць жыццё, але мы ведаем, што маўчанне можа забіць», - сказаў падчас прыняцця Нобелеўскай прэміі тагачасны кіраўнік арганізацыі доктар Джэймс Арбінскі.

ав/фота: «Лекары без межаў»

слухайце аўдыё