Gazeta Wyborcza у сваім укладышу, прысвечаным здароўю, друкуе тэкст прафесара медыцыны Марка Пастулы пра тое, чаму спартоўцы, якія займаюцца велагонкамі, часам хварэюць на сэрца. Лекар сам актыўна займаецца роварным спортам, таму гэтая тэма яму блізкая. Ён апісвае свайго пацыента, які пазней стаў сябрам. У мужчыны была сардэчная арытмія, прыйшлося рабіць аперацыю абляцыі сэрца. Пры гэтым ён удзельнічаў у велагонках.
Кардыёлаг звяртае ўвагу на тое, што спорт – гэта здароўе, але і праблемы. У тым лік для сэрца. Справа ў тым, што падрыхтоўка да спаборніцтваў патрабуе вельмі шмат працы, гэта вялізная нагрузка на сэрца. Яно працуе на мяжы сваіх магчымасцяў. Праўда, у выніку трэніровак пульс паніжаецца, але толькі ў спакойны стане, а падчас фізічнай нагрузкі сэрца б’ецца вельмі хутка. У выніку такіх арэляў можа паявіцца арытмія.
Лекар піша пра сваіх знаёмых, якія займаюцца спортам і маюць праблемы з сэрцам: многім спорт дае ілюзорнае пачуццё, што не трэба правяраць сваё здароўе ў прафілактычных мэтах – яны ж трэніруюцца. Па словах прафесара, дзякуючы спорту некаторыя хваробы, у тым ліку кардыялагічныя, сапраўды развіваюцца пазней, але яны і так могуць паявіцца, калі ў чалавека схільнасці да дадзенага захворвання.
Калі спартсмены ўваходзяць на высокі ўзровень трэніровак, паяўляецца жаданне перамагчы, адрэналін заглушае голас розуму, арганізм працуе на грані зрыву, сэрца ў тым ліку. І таму неабходна праходзіць праверку ў кардыёлага. І старацца рабіць перапынкі паміж трэніроўкамі каб цела паспела адпачыць.
нг