Завадатарка адной з найбуйнейшых няўрадавых арганізацый Беларусі на пачатку 2000-ых гадоў, настаўніца мастацтва, менеджарка медычных цэнтраў у Мінску, маці і ўрэшце палітычная эмігранта. Гэта далёка няпоўны біяграфічны пералік суразмоўцы Беларускай службы Польскага радыё для замежжа Наталлі Хацько.
У размове з намі спадарыня Наталля падзялілася гісторыяй свайго жыцця ў Беларусі, зарадзіла сваёй надзеяй на лепшую будучыню і прамяністым аптымізмам, звязаным з новым жыццём у польскім Уроцлаве. Спадарыня Наталля нетыповая для эмігрантаў назвала канкурэтнае атачэнне, як адну са спрыяльных умоў эміграцыі:
—Мне падабаецца слова канкурэнцыя. Яна прымушае нас хутчэй варушыцца, быць у тонусе. Канкурэнцыя падсцёбвае нашая асабістае развіццё і спрыяе інтэграцыі ў польскае грамадства.
Разглядаю такія ўмовы, як зону развіцця, а праз гэта адчуваю сябе вельмі маладой. Часам, вядома, хочацца паляжаць на канапе, але нельга забываць, што жыццё цягнецца далей. Вызначаю сабе мэту, і гэта мэта свеціць мне як пуцяводная зорка. (...)
Пра асэнсаванне траўмы эміграцыі і ўласныя крыніцы натхнення Наталлі Хацько слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж