Беларуская Служба

Андрэй Хадановіч: Каты павінны пакаяцца. Без гэтага не будзе паяднання 

07.11.2024 17:02
«Беларусы, з аднаго боку, мякчэйшыя за суседзяў, але з іншага боку, у гэтай мяккасці ёсць свая сіла».
Аўдыё
  • Андрэй Хадановіч: Каты павінны пакаяцца. Без гэтага не будзе паядання 
  , 2020 .
Пратэсты ў Беларусі, 2020 г. Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

7 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі — дзяржаўнае свята і вольны ад працы дзень. 

Аднак менавіта камуністычны рэжым прычыніўся да запальвання нацыянальнага станаўлення беларускага народу, ад рук камуністычных катаў загінулі выбітныя прадстаўнікі беларускай Культуры і навукі, былі расстраляныя і сасланыя найбольш актыўныя і паспяховыя прадстаўнікі беларускага сялянства. 

Больш за 70-гадовае панаванне бальшавікоў у Беларусі шмат у чым прадвызначыла цяперашняе палажэнне беларускага народа. Працягам бальшавізму ў Беларусі можна лічыць рэжым А. Лукашэнкі. Не здарма 7-га лістапада ў Беларусі з'яўляецца афіцыйным святам.  

У размове з Беларускай службай Польскага радыё для замежжа беларускі перакладчык і паэта Андрэй Хадановіч выказаў меркаванне, што цяперашнія ўлады Беларусі з'яўляюцца спадкаемцамі бальшавіцкіх катаў, адзначыўшы, што ў будучыні без пакаяння катаў нацыянальнае прымірэнне, а разам з ім развіццё культуры будзе немагчымае:

— Без працы над памылкамі ўчора, не будзе заўтра, не будзе нармальнай будучыні. Безумоўна нашчадкі злачынцаў мусяць адказваць па законе, яны мусяць пакаяцца, як гэта зрабілі ўкраінскія беркутаўцы, каб грамадства ім даравала і наступіла пэўнае грамадскае яднанне. 

Безумоўна, нам давядзецца расхлёбваць шмат кашы, бо нас так моцна падзялілі ўсе гэтыя пературбацыі: тэрор і вайна. Але мне здаецца, што беларусы, з аднаго боку, мякчэйшыя за суседзяў, але з іншага боку, у гэтай мяккасці ёсць свая сіла. 

Мне здаецца, пакаленне 2020- га года застанецца сабой, што б з намі не адбывалася і дзе б мы часова не апынуліся. Досвед горкіх памылак і вяртанне страчанага — нам у дапамогу. (...)

Андрэй Хадановіч нагадвае, што беларускай дыяспары значна прасцей захоўваць нацыянальны культурны код, чым беларусам, якія намагаюцца гэта рабіць у самой Беларусі. 

Слухайце аўдыё!

эж