Беларуская Служба

Мабільныя ўстаноўкі з імітацыяй лёгкіх пакажуць, чым дыхаюць жыхары Польшчы

15.11.2024 14:46
Устаноўкі з'явяцца ў асноўным у гмінах, дзе якасць паветра не адсочваецца.
Аўдыё
  • Мабільныя ўстаноўкі з імітацыяй лёгкіх пакажуць, чым дыхаюць жыхары Польшчы
.
.PAP/Radek Pietruszka

Мабільныя ўстаноўкі з выявай лёгкіх чалавека зноў будуць ездзіць па Польшчы. Гэта ўжо шостае выданне антысмогавай кампаніі арганізацыі Польская смогавая трывога «Глядзі, чым ты дыхаеш». Інавацыйныя ўстаноўкі ахопяць ажно дзесяць ваяводстваў і 29 гарадоў. Устаноўкі з'явяцца ў асноўным у гмінах, дзе якасць паветра не адсочваецца.

Пётр Сяргей і Магдалена Цыган Пётр Сяргей і Магдалена Цыган

Каардынатарка кампаніі Магдалена Цыган кажа, што ў гэтым ацяпляльным сезоне арганізатары будуць паказваць і навучаць, як забруджанае паветра ўплывае на здароўе дзяцей:

- Сёлета кампанія праходзіць пад слоганам: «Здаровае паветра – здаровыя дзеці». Мы звяртаем увагу на здароўе самых малых, бо гэта яны з’яўляюцца нашай будучыняй. Нашыя шэсць інсталяцый наведаюць амаль 30 мясцовасцяў. Сёлета яны будуць знаходзіцца на кожным месцы даўжэй. Замест двух тыдняў гэта будзе месяц, паколькі за гэты час можна лакальна арганізаваць больш мерапрыемстваў, што карысна для лакальнай супольнасці. Інсталяцыі надалей будуць паказваць, чым мы дыхаем. Як паветра асядае на тканіне, а мы ў красавіку пабачым вынікі сёлетняга выпуску кампаніі.

Навукоўцы і лекары, якія займаюцца праблемамі забруджвання паветра, падкрэсліваюць, што дзеці асабліва адчувальныя да шкодных рэчываў, якія знаходзяцца ў паветры. Дзеці паглынаюць больш забруджвальных рэчываў на масу цела, а гэта парушае развіццё дзіцячага арганізма. Даследаванні паказваюць, што дзеці, якія выраслі ў задымленым асяроддзі, больш успрымальныя да хранічных захворванняў дыхальнай і крывяноснай сістэм у сталым узросце.

Старшыня польскай Федэрацыі хворых на астму і алергіі, практыкуючы алерголаг Пётр Дамбравецкі кажа, што федэрацыя падтрымлівае акцыю «Паглядзі, чым мы дыхаем», паколькі назіраюцца пагрозы для здароўя дзяцей:

- Лёгкія не працуюць правільна з-за таго, што мы дыхаем забруджаным паветрам, а гэта ўплывае на тое, што лёгкія не развіваюцца правільна. Не да канца развітыя лёгкія ўплываюць на тое, што мы часцей хварэем астмай і хранічнай абструктыўнай хваробай лёгкіх. Гэтыя хваробы з’яўляюцца вялікай праблемай для бацькоў, асабліва, калі гэта хваробы ў малодшым узросце. Дзеці хварэюць, не ідуць у садок ці школу, бацькі не ідуць на працу. Гэта не толькі кошт здароўя, але таксама эмацыйныя ды грамадскія кошты. Мы далучаемся да кампаніі, бо гэта можна памяняць. Прыклад Кракава, што можна памяняць, але трэба хацець.

Пётр Сяргей з Польскай смогавай трывогі гаворыць, што кампанія пачынаецца ў адмысловым моманце, і адначасова расказвае пра пагрозы, звязаныя з рэалізацыяй праграмы «Чыстае паветра»:

- Распачаўся абагравальны сезон. Мы палім печкі і катлы. Расце ўзровень забруджання паветра. Добрая інфармацыя ў тым, што гэты ўзровень змяншаецца. Апошнія дзевяць гадоў мы назіраем, што канцэнтрацыя цвёрдых мікрачасціц ці карцэрагенных рэчываў падае. Гэта вынік вельмі простага дзеяння. Цягам апошніх гадоў удалося зменшыць колькасць старых катлоў з 3 мільёнаў да 2 мільёнаў. 2024 год будзе рэкордным па колькасці ліквідаваных старых катлоў. Аднак непакоіць, што тэмп замены можа значна запаволіцца па вельмі простай прычыне. Фінансаванне флагманскага праекту “Чыстае паветра” заканчваецца. Дадзеныя з фонду «SmogLab» паказваюць, што 80% сродкаў, якіх павінна было хапіць на многія гады, вычарпаныя. Пакуль грошы ёсць, яны ідуць на ўжо пададзеныя заяўкі. Аднак мы задумваемся, што будзе ў наступныя гады. Мы зацікаўленыя, каб сродкі былі гарантаваныя. Каб жыхары мелі пачуццё бяспекі і пэўнасць, што грошы на абмен катлоў знойдуцца.


. 

Двухметровая мадэль лёгкіх чалавека «дыхае», паглынаючы забруджвальнікі паветра, якія асядаюць на белым рэчыве, якое пакрывае інсталяцыю. Паветра ўсмоктваецца праз белы фліс, які пакрывае лёгкія, двума вентылятарамі, што імітуе працэс дыхання. Адфільтраваныя «лёгкімі» забруджвальнікі паветра асядаюць на белым рэчыве, якое - у залежнасці ад узроўню забруджвання паветра - афарбоўваецца ў графіт або нават чорны колер. Устаноўка ўсталёўваецца на чатыры тыдні ў розных месцах, але ў асноўным там, дзе якасць паветра не адсочваецца, і жыхары часта не ведаюць, якім паветрам яны дыхаюць.

У наступных кампаніях мабільных лёгкіх арганізатары будуць засяроджвацца на іншай сацыяльнай групе.

слухайце аўдыё

 

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце