Чыпсы з мясам карпа распрацавалі навукоўцы з Заходнепаморскага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Шчэціне.
Чыпсы ўжо маюць сваю назву і шмат пераваг - кажа прэс-сакратар шчэцінскага ВНУ Эмілія Куява.
— «Карпёкі» смачныя, хрумсткія і ,перш за ўсё, карысныя, а спіс складнікаў невялікі: мяса карпа, крухмал, але не бульбяны а тапіёка, каб чыпсы не трэскаліся падчас смажэння і павялічвалі свой аб'ём, таксама перац, соль ды крыху цукру.
Карп мае менш калорый, чым бульба, і больш бялку. «Карпёкі» таксама ўтрымліваюць менш, чым бульбяныя чыпсы, солі, вугляводаў і тлушчу, - у тым ліку небяспечных для здароўя насычаных тлушчаў SFA.
«Карпёкі» ўтрымліваюць карысныя ненасычаныя тлустыя кіслоты.
Рэцэпт польскіх чыпсаў распрацавалі праф. Гжэгаж Такарчык і праф. Гжэгаж Бянкевіч з факультэта харчовай навукі і рыбалоўства Заходнепаморскага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Шчэціне.
IAR/яс