Каляды - час радасці, сямейнага цяпла і падарункаў. На жаль, не для ўсіх. Менавіта таму варта далучыцца да шматлікіх дабрачынных і сацыяльных акцый, якія адбываюцца ў гэтым важным перыядзе.
У тым ліку, у апошнія выходныя ў Польшчы адбыўся фінал дабрачыннай акцыі «Szlachetna Paczka», якую ўжо 24-ы раз арганізавала асацыяцыя «Вясна». У гэтак званыя «Выходныя цудаў» перадкалядную дапамогу атрымалі больш за 17 тысяч сем'яў з усяе Польшчы.
Валанцёры пастаўлялі дапамогу сем'ям з адмысловай базы дадзеных, з якой раней донары маглі выбраць, каму яны хочуць дапамагчы. Кожны з атрымальнікаў дапамогі – гэта асобная складаная гісторыя. Напрыклад, спадар Караль з інтэлектуальнай недастатковасцю, пасля смерці бабулі, якая да гэтай пары клапацілася пра яго, зараз вучыцца самастойнага жыцця. Мужчына атрымаў алейны радыятар, паколькі распальваць агонь у печцы было для яго занадта складанай задачай.
Спадарыня Анэта атрымае магчымасць бясплатнага ўдзелу ў курсе для фларысты, каб павысіць свае прафесійныя кваліфікацыі і дапамагчы сваёй шматдзетнай сям’іі, якая застаецца на выключным утрыманні мужа.
Сёлета ўдалося арганізаваць дапамогу для ўсіх сем’яў з базы дадзеных, хоць як падкрэслівае валанцёрка Катажына Пільх(Katarzyna Pilch) не абышлося і без крытычных момантаў паколькі людзей, якія патрабуюць дапамогі становіцца ўсё больш:
- Сёлета, гэта было выразна бачнае. Мы павінны былі прыкласці шмат намаганняў, каб прыцягнуць дастаткова донараў. На пачатку донары масава паведамлялі пра намер удзельнічаць у акцыі, але ў нейкім моманце ўсё спынілася. Быў такі момант, што мы ўсёй камандай павінны былі актывізаваць працу па іх пошуку.
Паводле справаздачы аб беднасці, якую надоечы прадставіла дабрачынная асацыяцыя «Вясна» з сядзібай у Кракаве, амаль 2,5 мільёна палякаў жывуць у крайняй галечы. Гэта 6,6 працэнта насельніцтва Польшчы. Толькі за 2023 год іх колькасць павялічылася на 47 працэнтaў. Паводле арганізацыі, так кепска ў краіне не было з 2015 года.
Акцыя «Szlachetna paczka» не была адзінай, да якой можна было далучыцца ў выходныя. Польскі Чырвоны Крыж арганізаваў акцыю: «Ёлка нас аб’ядноўвае». У ейных рамках за грашовае ахвяраванне можна было атрымаць ёлку. Атрыманыя такім чынам сродкі будуць прызначаныя на дапамогу адзінокім i пажылым людзям, між іншым, шляхам падтрымкі праграмаў па іх актывізацыі, як Клубы для старэйшых людзей, кажа Міхал Мікалайчык(Michał Mikołajczyk) з Польскага Чырвонага Крыжа:
- Гэта - альтэрнатыва адзіноце. Мы праводзім нашыя дзеянні супольна з лекарамі, медсёстрамі, фізіятэрапеўтамі, мастакамі, спартсменамі, юрыстамі і моладдзю. Гаворка ідзе пра тое, каб пераадольваць розныя бар’еры і каб згаданыя асобы маглі жыць напоўніцу.
У рамках акцыі, партнёрам якой была таксама Трэцяя праграма грамадскага Польскага Радыё, былі падрыхтаваныя амаль 10 тысяч калядных ёлак.
Хто не паспеў прыняць удзел у дзвюх згаданых акцыях, напэўна без праблем знойдзе іншыя формы дапамогі.
Напрыклад, да Kалядаў рыхтуюцца валанцёраў і члены Абшчыны Сватога Эгідзія (Sant'egidio) у Варшаве, якія арганізоўваюць калядную вячэру для 450 чалавек. Валанцёрка Караліна Каронка(Karolina Koronka) заклікае ахвотных далучыцца да музычнага гурта, які будзе суправаджаць мерапрыемства:
- Мы запрашаем усіх, хто любіць спяваць і ўмее іграць на нейкім інструменце. Тут музычная адукацыя не абавязковая. Мы запрашаем усіх ахвотных на рэпетыцыі.
Дапамагчы арганізаваць вячэру можа кожны. Можна самому падрыхтаваць святочныя стравы або ўпрыгажэнні і даставіць іх у сядзібу абшчыны або ў касцёл Унебаўшэсця Пана ў варшаўскім раёне Урсынаў. Можна таксама зрабіць свой унёсак у пакет, які атрымае кожны з 450 гасцей каляднай вячэры. Падрабязную інфармацыю знойдзеце на сайце суполкі.
У сваю чаргу фонд «У мяне ёсць мара» (поль. Mam Marzenie) ўжо адзінаццаты раз запрашае за свой калядны стол. У рамках аўкцыёну можна выіграць вячэру з любімай зоркай, дзеячам ці палітыкам і такім чынам дапамагчы ажыццявіць мары хворых дзяцей. Напрыклад, можна выйграць вячэру з былым міністрам і старшынёй Польскай сялянскай партыі Янушам Пехаціньскім, кажа Патрыця Чурак(Patrycja Czurak):
- Можна, напрыклад, выйграць шпацыр па Познані са спеваком Блажэям Крулем. Можна таксама адправіцца ў грыбы з журналістам Міхалам Маршалам і Янушам Пехаціньскім. Сёлета ў нашым аўкцыёне можна выйграць супольную вячэру з многімі спартсменамі, такімі як Барташ Змарзлік, Адрыян Мэранк ці Юлія Шэрамэта.
Штогод у перадкалядным перыядзе ў Польшчы адбываецца шмат дабрачынных акцый рознага маштабу – ад парафіяльных збораў ахвяраванняў па буйныя, пра якія паведамляюць агульнапольскія СМІ. Не важна, у якой акцыі вы возьмеце ўдзел, важна, каб узялі.
IAR/аз