Беларуская Служба

Як лячылі жанчын у патрыярхаце: шмат бязглуздых поглядаў наконт органаў, якіх няма ў мужчын

03.01.2025 17:06
Лекары-мужчыны зачастую проста выразалі тыя органы, працы якіх яны не разумелі.
  .    ,    .
Матка і яечнікі. Лекары зачастую выразалі органы, працы якіх не разумелі.Pixabay.com / therapractice

На старонках выдання Gazeta Wyborcza на выходныя артыкул пра падыход дактароў да хвароб жанчын. На працягу многіх стагоддзяў яны меркавалі, напрыклад, што абязбольванне падчас родаў ідзе насуперак волі Бога. Брытанская гісторык, феміністка Элінор Клекгорн (Elinor Cleghorn) напісала кнігу пра тое, як лячылі жанчын у свеце, дзе кіравалі мужчыны.

Аўтарка паказвае, што ніхто не імкнуўся разабрацца ў фізіялогіі і анатоміі жанчын, а лекары бяздушна ставіліся да жаночых праблем, тлумачылі іх слабасцю жаночай псіхікі. Асабліва шмат бязглуздых поглядаў датычыла органаў, якіх не было ў мужчын. Напрыклад, лекары ўсур’ёз казалі, што матка “вандруе” па целе, было шмат міфаў наконт менструацыі і жаночага аргазму або таго, што чарнаскурыя жанчыны не адчуваюць болю так, як жанчыны з белай скурай.

Лекары-мужчыны зачастую проста выразалі тыя органы, працы якіх яны не разумелі – матку, яечнікі ці клітар. Такія аперацыі павінны былі не толькі лячыць жанчын, але таксама іх дысцыплінаваць. Дактары калісьці меркавалі, што мастурбацыя ў жанчын можа выклікаць не толькі галаўны боль, але і правалы памяці, атакі сентыментальнасці і істэрыі, а нават параліч, слепату, манію і смерць. Каб усё гэта прадухіліць, найлепш выдаліць клітар.

Дактары гідзіліся жаночых дзетародных органаў, і таму нават роды адбываліся пад прыкрыццём, а часам лекары завязвалі сабе вочы падчас абследавання, каб нічога не бачыць. Пры гэтым, мужчыны не дапускалі жанчын практыкаваць медыцыну, а акушэрак, якія пра жаночае цела ведалі больш за ўсіх, ахвотна абвінавачвалі ў вядзьмарстве.

Калі ў 19-ым стагоддзі пачалі выкарыстоўваць наркоз падчас аперацый, тэзіс, што роды могуць быць вельмі балючымі, лічыўся небяспечным, паколькі Бог дае жанчынам боль, каб яны больш кахалі сваіх дзяцей. Цікава, ніхто ж не казаў, што Бог дае чалавеку зубны боль, каб ён больш любіў свае зубы. Пры гэтым, аптымальнае лячэнне жанчыны атрымлівалі толькі тады, калі хварэлі так, як мужчыны. Але праблема ў тым, што яны хварэюць як правіла інакш.   

нг