Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім салат з чырвонай капусты і фасолі (РЭЦЭПТ)

07.01.2025 20:49
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, смачны і карысны салат.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім салат з чырвонай капусты і фасолі
Салат з чырвонай капусты і фасолі фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты 

1/2 галоўкі чырвонай капусты (каля 250-300 г)

150 г фасолі

1 яблык

1 цыбуля

соль, перац

2 сталовыя лыжкі лімоннага соку 

Прыгатаванне 

Капусту нашаткуйце і кіньце ў падсолены кіпень на хвіліну-паўтары. Выньце, дадайце лімонны сок.

Папярэдне намочаную на ноч фасолю адварыце да мяккасці. Натрыце яблык на буйной тарцы, а цыбулю дробна парэжце. Змяшайце капусту, фасолю, цыбулю і яблык у вялікай місцы. Запраўце соллю і перцам. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец