Беларуская Служба

Пакаленне Z мае праблемы не толькі з сабой

15.01.2025 17:18
Праблемы, якія раней вырашаліся з сяброўкай за кавай ці з бацькамі, цяпер вырашаюцца ў кабінеце псіхатэрапеўта.
Дзіця з тэлефонамShutterstock

Дзеці людзей пакалення Z (то бок народжаных у гады 1995-2012) маюць вялікія цяжкасці з маўленнем і камунікацыяй. Гэты навык выпрацоўваецца праз кантакт з бацькамі, - адзначае неўралагапед і педагог Моніка Вуйцік (Monika Wójcik) у інтэрв'ю для выдання Gazeta Wyborcza.

Пра адносіны да жыцця і да працы маладых людзей пакалення Z спецыяліст кажа: Гэта пакаленне людзей засяроджаных на сябе, якія адкрыта кажуць пра свае чаканні,  што асабліва бачна на рынку працы.

Для пакалення Z балючым досведам быў каранцін звязаны з пандэміяй, а вынікам самаізаляцыя, цяжкасці з наладжваннем сацыяльных кантактаў.

Прадстаўнікам старэйшых пакаленняў сорамна было звяртацца да псіхолага, бо гэта азначала: "Я не спраўляюся са сваімі праблемамі". Пакаленне Z  мае зусім іншы падыход.

Многія праблемы гэтага пакалення можна было б вырашыць без удзелу спецыяліста, у звычайных сяброўскіх адносінах, але іх заступілі кантакты онлайн, якія павярхоўныя і не надта блізкія. У выніку праблемы, якія раней вырашаліся з сяброўкай за кавай ці з бацькамі, цяпер вырашаюцца ў кабінеце псіхатэрапеўта.

Моніка Вуйцік звяртае таксама ўвагу на дзяцей бацькоў пакалення Z і адзначае, што гэтыя дзеці пачынаюць гаварыць толькі ва ўзросце трох і нават чатырох гадоў. Гэта амаль на два гады пазней чым было раней.

Калі двухгадовае дзіця не гаворыць, бацькі пакалення Z вядуць яго да спецыялістаў. А гэта тэрапеўтызацыя дзіцяці замест выхавання.  Час праведзены з малышом дома дае вельмі добрыя вынікі, адзначае неўралагапед і педагог Моніка Вуйцік і падкрэслівае, што, паводле яе, тэлефон у руках бацькоў наносіць вялікія шкоды сям'і.

яс