Неўзабаве урад Польшчы ўнясе ў Сейм законапраект аб вызначэнні полу. Ідэя палягае ў тым, каб транссэксуалам не даводзілася фармальна судзіцца з бацькамі дзеля змены полу, піша ў аўторак, 21 студзеня Rzeczpospolita.
Газэта паведаміла, што міністр па справах роўнасьці Катажына Катуля ад партыі «Новыя Левыя» была праінфармаваная аб праекце ўраду на гэты конт 8 студзеня падчас паседжання парламенцкай групы па роўнасці ЛГБТ+.
«Мы гаворым пра ўрадавы законапраект аб вызначэнні полу. Чаму мы не гаворым пра гэта публічна, чаму мы не гаворым пра гэта ў СМІ? Таму што мы вырашылі, што не хочам пра гэта гаварыць да канца прэзідэнцкай кампаніі і да канца працэсу, звязанага з законам аб грамадзянскіх саюзах», — заявіла міністр, дадаўшы, што ўжо некалькі месяцаў ёсць «зялёнае святло» і «палітычнае рашэнне» адносна ўрадавага праекту, які аблегчыць змену полу ў дакументах. Газета Rzeczpospolita адзначае, што ў Сейм ужо паступіла петыцыя ад Асацыяцыі «Вясёлкавыя грамадзянскія актывісты» (Stowarzyszenia Tęczowi Społecznicy).
Як чытаем, мэта прапанаваных новаўвядзенняў заключаецца ў тым, каб адысці ад цяперашняй працэдуры, паводле якой транссэксуалы, якія жадаюць змяніць свой законны пол, павінны падаваць у суд на бацькоў.
Rzeczpospolita нагадвае, што цяперашняя прававая працэдура змены пола была распрацаваная ў 1990-я гады ў выніку шэрагу рашэнняў судовых уладаў, бо ў польскім заканадаўстве няма палажэнняў, якія рэгулююць змену полу.
эж