Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім салат з сырам і вяндлінай па-польску (РЭЦЭПТ)

21.02.2025 08:07
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, арыгінальны і смачны салат.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім салат з сырам і вяндлінай па-польску
,
Вяндліна, мясныя вырабы Shutterstock/Teresa Kasprzycka

Інгрэдыенты

200 г вяндліны

140 г цвёрдага альбо паўцвёрдага сыру

150 г кансерваванай кукурузы

4 звараныя ўкрутую яйкі

150 г марынаваных агуркоў

140 г чырвонага перцу

зялёная цыбуля

2 сталовыя лыжкі маянэзу

2 сталовыя лыжкі смятаны 18%

соль, чорны перац 

Спосаб прыгатавання

Сыр, вяндліну, агуркі нарэзаць кубікамі. Дробна нарэзаць яйкі і перац. Дадаць зялёную цыбулю, кукурузу, маянэз і смятану. Прыправіць соллю і перцам ды добра перамяшаць.

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец