Як піша „Dziennik Gazeta Prawna”, ацэньваліся тры рашэнні – чатырохдзённы працоўны тыдзень, пяцідзённы працоўны тыдзень са скарочанай пятніцай, а таксама скарачэнне працоўнага часу ў пэўныя дні і ўвядзенне дадатковых выходных.
Аналіз паказвае, што ні адна з гэтых мадэляў не можа быць названа рэкамендаванай, і працадаўцы павінны самі вырашаць, якое рашэнне яны будуць выкарыстоўваць.
У Мінпрацы тлумачаць, што змены павінны быць расцягнутыя на шмат гадоў, але прапановы па заканадаўчых рашэннях у гэтым пытанні можна чакаць у бліжэйшы час.
Эксперты, якія ўдзельнічаюць у аналізах Мінпрацы, паказваюць, што скарачэнне тыднёвага працоўнага часу пры дапамозе сучасных тэхналогій не павінна прыводзіць да падзення прадукцыйнасці. У той жа час гэта павышае камфорт супрацоўнікаў і зніжае рызыку выгарання.
Паводле звестак Еўрастата, Польшча з'яўляецца адной з краін ЕС, дзе людзі працуюць найдаўжэй. Фактычны працоўны час у тыдзень складае 39,3 гадзіны, у той час як у сярэднім па ЕС - 36,1 гадзіны.
яс