„Вугаль застанецца адной з асноўных крыніц энергетычнай бяспекі Польшчы”, - пераконвае ўпаўнаважаны ўраду па справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі (Piotr Naimski). Падчас з'езду кіроўнай партыі „Права й справядлівасць” у горадзе Катавіцы Наімскі запэўніваў, што сярод розных крыніцаў энергіі вытворчасць электраэнергіі з вугалю будзе працягвацца, як мінімум, да 2040 года.
Упаўнаважаны ўраду па справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры гаварыў таксама пра 20-гадовы план стварэння ў Польшчы ядзернай энергетыкі. Ён абвясціў, што да 2040 года ў краіне павінны дзейнічаць, як мінімум, 6 рэактараў.
аз