Мемарыяльная дошка, прысвечаная II Польскаму корпусу пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса, адкрыта ў касцёле святога Анджэя Баболі ў Лондане. Надоечы споўнілася 76 гадоў з дня ўтварэння корпуса, які складаўся з салдат і афіцэраў Войска Польскага, якія знаходзіліся ў пачатку Другой сусветнай вайны, з 1939 года, у зняволенні ў СССР і якія накіраваліся пасля вызвалення на Блізкі Усход, а затым у Еўропу, з мэтай прыяднання да войскаў саюзнікаў.
Мемарыяльная дошка ў Лондане ўсталяваная на сродкі Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы. Старшыня ІНП Яраслаў Шарек нагадаў аб баявым шляху салдат II Польскага корпуса.
Яраслаў Шарек: Яны накіроўваліся з СССР праз Італію ў Польшчу. Але не дабраліся да яе, яны павінны былі яе ствараць тут, на брытанскай зямлі.
Польскія жаўнеры ды іх сем’і, якія адмовіліся вяртацца ўжо ў камуністычную Польшчы, вялі на Туманным Альбіёне актыўна грамадска-палітычнае жыццё.
IAR/эж