Беларуская Служба

Беларускія актывісты пратэстуюць супраць закону аб адтэрміноўцы

02.08.2019 15:41
Паводле новага закону, адтэрміноўка ад войска для атрымання адукацыі будзе давацца толькі адзін раз.
ілюстрацыйны здымакShutterstock

23-гадовы Валянцін Мілешка падаў заяўку на адзіночны пікет і хоча збіраць подпісы за адмену закону аб адтэрміноўках. «Мне званілі з адміністрацыі, сказалі: «Мы вырашым, трэба гэта ці не«, – распавядае Валянцін. – Але гэта ня ім вырашаць! Гэта грамадзянскае права любога чалавека!». Словы маладзёна прыводзіць сайт Радыё Свабода.

Валянцін Мілешка – удзельнік кампаніі «Пратэст BY». За некалькі дзён у тэлеграм-чаце кампаніі сабралася больш за 2000 чалавек, а петыцыя за адмену закону сабрала 10 000 подпісаў (гэта максімальная даступная лічба).

Два дзясяткі ўдзельнікаў кампаніі збіраюцца падаваць заяўкі на адзіночныя пікеты. Валянцін кажа, што некаторыя гэта ўжо зрабілі. Ён сам падаў заяўку, каб правесці пікет у парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка.

Паводле новага закону, адтэрміноўка ад войска для атрымання адукацыі будзе давацца толькі адзін раз. У Мінабароны новаўвядзенні патлумачылі недахопам прызыўнікоў і адзначылі, што новыя правілы дазволяць кожны год набіраць на 4,5 тысячы больш маладых салдат, чым раней.

Аляксандр Лукашэнка ўжо падпісаў закон, ён пачне дзейнічаць з 10 жніўня. Такім чынам, восеньскі прызыў пачнецца ўжо паводле новых правілаў. Гэта азначае, што некаторыя хлопцы-магістранты замест вучобы пойдуць служыць.

нг