Беларуская Служба

Якія спецыяльнасці самыя запатрабаваныя ў горадзе, а якія - у вёсцы?

02.08.2019 17:25
Мінпрацы прадставіла дадзеныя аб попыце і прапанове рабочай сілы на 1 жніўня.
Жанчыны рэдка імкнуцца да кар'ернага ростуnd3000/Shutterstock.com

Самыя запатрабаваныя спецыялісты ў гарадах - лекары, у сельскай мясцовасці - машыністы-трактарысты. Гэта вынікае з дадзеных Мінпрацы аб попыце і прапанове рабочай сілы на 1 жніўнячытаем на сайце tut.by.

Для лекараў у гарадах было 3056 вольных вакансій, для кіроўцаў - 2970, для медсясцёр - 2825. З медыцынскіх спецыяльнасцяў таксама ёсць попыт на фельчараў (752 вакансіі) і фармацэўтаў (153 вакансіі). Для ветэрынараў ў гарадах ёсць 339 прапаноў. Сярод працоўных спецыяльнасцяў попытам таксама карыстаюцца электраманцёры (739 вакансій), электрагазазваршчыкі (734 вакансіі), маляры (656 вакансій), а сярод спецыялістаў - бухгалтары (645 вакансій), выхавальнікі дашкольнай адукацыі (221 вакансія), спартоўцы-інструктары (211 вакансій).

Самыя запатрабаваныя спецыялісты ў вёсцы - гэта трактарысты-машыністы (1901 вакансія), вадзіцелі (1183 вакансіі), ветэрынарныя лекары і фельчары (970 вакансій). Сярод працоўных спецыяльнасцяў дастаткова прапаноў ёсць таксама для электрагазазваршчыкаў (287), мантажнікаў (276), арматуршчыкаў (261), а сярод спецыялістаў - для аграномаў (180), інжынераў (178) і брыгадзіраў (125).

нг