Беларуская Служба

Нацыянальная судовая рада раскрытыкавала суддзяў, якія займаліся пераследам калег

23.08.2019 18:26
За апошнія дні СМІ раскрываюць новыя факты пераследу.
Minister sprawiedliwości Zbigniew Ziobro
Minister sprawiedliwości Zbigniew ZiobroPAP/Piotr Polak

Нацыянальная судовая рада (Krajowa Rada Sądownictwa) раскрытыкавала суддзяў, якія займаліся пераследам калег па прафесіі па палітычных матывах, – напісала на першай старонцы Rzeczpospolita.

Частка суддзяў крытыкуе рэформы судовай сістэмы ў Польшчы, уведзеныя кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць». І менавіта супраць іх віцэ-міністр юстыцыі Лукаш Пебяк раскруціў сакрэтную кампанію злосных нападаў. Хэйт ажыццяўляўся ў сацыяльных сетках. Калі справа выявілася, міністр Пебяк быў адхілены з пасады.

За апошнія дні СМІ раскрываюць новыя факты пераследу. Да публічнага ведама ўцякла інфармацыя аб злосных дзеяннях супраць старшыні Вышэйшага суду прафесар Малгажаты Герсдорф (Małgorzata Gersdorf). На яе адрас невядомыя адпраўлялі паштоўкі, лісты, званілі з патрабаваннем яе адыходу. Партал Onet.pl высветліў, што гэтую ідэю падкінуў суддзя Дысцыплінарнай палаты Вышэйшага суду Конрад Вытрыкоўскі (Konrad Wytrykowski) (ён сам пярэчыць). У WhatsApp у групу, якая займалася ганеннямі супраць апазіцыйных суддзяў, належалі чальцы абноўленай кіраўніцтвам краіны Нацыянальнай рады судовай улады.

Тым ня менш Нацыянальная судовая рада афіцыйна раскрытыкавала суддзяў, якія прымалі ўдзел у пераследах збунтаваных калег.

У справе выказаўся таксама міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro).

-Калі я даведаўся пра магчымае парушэнне стандартаў з боку супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі, я адразу вырашыў іх уволіць.

Апазіцыйныя палітыкі дамагаюцца адстаўкі міністра Зёбры.