Беларуская Служба

Пашыраюцца пратэсты каталонцаў у Іспаніі

19.10.2019 12:04
Паліцыя ацэньвае, што на вуліцы выйшлі больш за паўмільёна дэманстрантаў.
  .
Пашыраюцца пратэсты каталонцаў.PAP/EPA/JESUS DIGES

89 чалавек былі параненыя, у тым ліку 60 у Барселоне, падчас пратэстаў каталонскіх сепаратыстаў, якія адбыліся ў пятніцу, паведаміла іспанскае тэлебачанне RTVE. У гэтым часе паліцыя затрымала 17 чалавек.

Пратэсты ў Каталоніі пачаліся ў панядзелак пасля таго, як іспанскі Вышэйшы суд прысудзіў дзевяцярых лідараў каталонскіх сепаратыстаў да турэмнага зняволення.

Паліцыя ацэньвае, што на вуліцы выйшлі больш за паўмільёна дэманстрантаў. Пратэсты прывялі да адмены каля 60 авіярэйсаў, закрыцця крамаў, кампаній і гістарычных аб’ектаў, а таксама да ўскладненняў у руху грамадскага транспарту.

З-за сутыкненняў дэманстрантаў з паліцыяй была закрытая самая папулярная сярод турыстаў святыня ў Барселоне, то бок Саграда Фамілія.

Адменены быў таксама, запланаваны на 26 кастрычніка матч паміж футбольнымі клубамі ФК „Барселона” і „Рэал”.

Улады Барселоны ацэньваюць, што жорсткія беспарадкі, якія працягваюцца з панядзелка, будуць каштаваць гораду, як мінімум, паўтара мільёна еўра. На гэтым тыдні аэрапорт Барселоны адмяніў больш за 150 рэйсаў.

Нагадваем, два гады таму на рэферэндуме жыхары Каталоніі - аўтаномнага рэгіёну Іспаніі выказаліся за яго незалежнасць, але Мадрыд арыштаваў лідараў сепаратыстаў.

аз