Беларуская Служба

Злучаныя Штаты прызналі генацыд армянаў

01.11.2019 14:47
Назіраючы зараза за тым, як курдскія сем’і з жахам у вачах імкліва збіраюць свае пажыткі і ўцякаюць ад турэцкіх бомбаў і жаўнераў, ці можна казаць, што генацыд армянаў?
Siedziba Kongresu Stanów Zjednoczonych
Siedziba Kongresu Stanów ZjednoczonychShutterstock

Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША ў гістарычнай пастанове прызнала масавае забойства армянаў у Асманскай Імперыі генацыдам, піша Gazeta Wyborcza.

Назіраючы зараза за тым, як курдскія сем’і з жахам у вачах імкліва збіраюць свае пажыткі і ўцякаюць ад турэцкіх бомбаў і жаўнераў, ці можна казаць, што генацыд армянаў – гэта справа далёкай гісторыі, задаўся рытарычным пытанне кангрэсмен ад Дэмакратычнай партыі Адам Шыф.
Менавіта Адам Шыф апошнія 19 гадоў у парламенце Злучаных Штатаў змагаўся за гістарычную праўду і няспынна дамагаўся ад амерыканскай заканадаўчай улады прызнання масавага забойства армянаў генацыдам.

Генацыд армянаў сцісла звязаны з распадам Асманскай імперыі. У 1915 годзе хаўруснік кайзераўскай Нямеччыны, Турэччына распачала масавыя дэпартацыі армянаў з усходніх тэрыторыяў, каб спыніць іх супрацу з Расійскай Імперыяй.

Цягам некалькіх гадоў у выніку прымусовых дэпартацый, голаду але і ад гвалту з боку турэцкіх жаўнераў і паліцыі загінула прыклада 1,5 мільёны армянаў. Здзек перажыла прыкладна 500 тысяч, якія паступова разышліся па ўсім свеце.

Першы законапраект, якія называў бы згаданыя падзеі па імені, з’явіўся ў Кангрэсе ЗША яшчэ 35 гадоў таму. Аднак на фоне Халоднай вайны з Савецкім Саюзам, амерыканскія заканадаўцы не адважыліся псаваць адносіны з важным саюзнікам па блоку НАТА. Толькі цяпер міжнародная палітычная кан’юктура паспрыяла гэтаму пераломнаму рашэнню. Пра прызнанне масавага забойства армянаў генацыдам у ЗША пісала Gazeta Wyborcza.

эж