Кампанія «Укрспецэкспарт», якая належыць канцэрну «Украбаронпраму» пачала перадачу Узброеным сілам Украіны 37 чэшскіх баявых машын пяхоты BVP-1. Машыны прайшлі неабходныя выпрабаванні і ўстаноўку кампанентаў, патрэбных вайскоўцам. Як падкрэслівае старшыня праўлення «Укрспецэкспарта» Айварас Абрамавічус, перадача машын была ўскладнена абмежаваннямі на транспарціроўку, выкліканымі пандэміяй каранавіруса. Аднак уся дастаўка была выканана датэрмінова, піша польскі партал ваеннай тэматыкі defence24.pl.
Чэшскія баявыя машыны пяхоты – гэта ліцэнзійная версія распаўюсджанай савецкай БМП-1. Машына вырабляецца ў Чэхіі пад маркай BVP-1. Паводле інфармацыі ўкраінскага пасярэдніка, транспартныя сродкі не выкарыстоўваліся, а паступалі з запасаў. Характэрна, што новыя машыны ўзброеныя толькі 73-мм гарматай нізкага ціску і спалучаным з ёй кулямётам, пры гэтым няма размешчаных над ствалом пускавых установак кіраваных ракет 9М14. Гэта быў архаічны тып ўзбраення з нізкай эфектыўнасцю.
Акрамя правядзення тэхнічных аглядаў і праверкі баяздольнасці транспартных сродкаў, украінскі канцэрн «Укрспецэкспарт», хутчэй за ўсё, замяніў арыгінальныя савецкія радыёстанцыі на айчынныя сродкі сувязі або на заходнія прылады, напрыклад, Harris, Aselsan або Kenwood.
Праўдападобна што, 37 аўтамабіляў BVP-1 былі пастаўленыя на пачатку красавіка прыналежнай Czechoslovak Group кампаніяй Excalibur Army, якая актыўна працуе ва Украіне. З 2018 года гэты чэшскі канцэрн паставіў Узброеным сілам Украіны ў тым ліку самаходныя гаўбіцы 2С1, а таксама не менш за 50 браніраваных машынаў пяхоты BVP-1. Пра чэшскае ўзбраенне, куплёнае Украінай, пісаў польскі партал defence24.pl.
эж