Тэрміновыя ўклады ў Беларусі скараціліся на звыш паловы мільярда долараў ЗША. Гэта выклікана палітычным крызісам, які ўзнік у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. На думку назіральнікаў, хуткасць змяншэння колькасці дэпазітаў залежыць перш за ўсё ад палітычнай ды эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы ўважліва сочаць за развіццём падзей, паколькі ад рэсурсаў банкаў залежыць ліквіднасць і плацежаздольнасць крэдытных арганізацыяў. На гэтым тыдні агенцтва Moody's выпусціла спецыяльны агляд, які прысвяціла змяншэнню дэпазітаў з банкаўскай сістэмы Беларусі.
Незалежны эканаміст Міхась Залескі адзначае, што вялікая частка грошай у банках належыць невялікаму адсотку багатых людзей, для якіх палітычная стабільнасць вельмі істотная.
- 95% укладаў у Ашчадным банку ды іншых банкаў з’яўляюцца ўласнасцю 10% людзей. Яны цудоўна ацэньваюць узровень палітычнай рызыкі. І яны рэагуюць адпаведным чынам, пераводзячы ўклады ў такую форму, якая робіць іх высокаліквіднымі.
Па словах Міхася Залескага, Беларусь – адна з апошніх краін у свеце, акрамя Паўночнай Карэі ды Венесуэлы, якія жывуць у эканоміцы дэфіцыту.
нг
поўная размова ў далучаным файле
слухайце аўдыё