Dziennik Gazeta Prawna змяшчае інтэрв’ю з дырэктарам экалагічнай арганізацыі «Нямецкая дапамога для навакольнага асяроддзя» Сашам Мюлерам-Крэнэрам (Sascha Müller-Kraenner). Гаворка ідзе пра газаправод Паўночны паток-2, які, на думку нямецкіх эколагаў, не толькі шкодзіць асяроддзю, але таксама парушае стратэгічныя мэты Еўрапейскага саюзу.
Па словах Мюлера, газаправод, які з’яўляецца самай буйной энергетычнай інвестыцыяй у Еўропе, парушае пастаўленыя мэты. Спажыванне прыроднага газу ў Еўропе змяншаецца, Германіі не патрэбны рост паставак. Эколагі выказваюць боязі, што Паўночны паток-2 захавае залежнасць ЕС ад карысных выкапняў, і затармозіць развіццё экалагічных крыніц энергіі.
Дырэктар нямецкай арганізацыі мяркуе, што вялікую небяспеку для асяроддзя прадстаўляе не толькі будаўніцтва трубы, але таксама, а можа перш за ўсё, яе эксплуатацыя, што звязана з перадачай газу. Затрыманне эксплуатацыі газаправоду пасля пачатку яго працы будзе больш складана, але не немагчыма. «Мы будзем патрабаваць перагляду дазволаў, выдадзеных нямецкімі ўладамі і правядзення поўнага аналізу наступстваў будаўніцтва для навакольнага асяроддзя. Мы не верым у дадзеныя Газпрому і патрабуем незалежных даследаванняў узроўню выкідаў метану, звязаных з праектам», – гаворыць Саша Мюлер-Крэнэр.
нг