Беларуская Служба

Падчас пандэміі больш за 5 млн чалавек сталі мільянерамі

24.06.2021 15:32
Сёння ў Польшчы іх менш за 150 тыс., а праз крыху больш за 4 гады гэтая лічба павінна вырасці амаль да 300 тысяч мільянераў.
Zaostrzenie polityki monetarnej Fed może spowodować wzrost ceny dolara
Zaostrzenie polityki monetarnej Fed może spowodować wzrost ceny dolaraSvetlana Lukienko/ Shutterstock

Летась 5,2 млн чалавек атрымалі статус доларавага мільянераў. Усяго іх ужо ва ўсім свеце больш за 56 млн чалавек. Больш за ўсё мільянераў прыбыло ў ЗША. На думку аналітыкаў Credit Suisse, у 2025 годзе хутчэй за ўсё лік мільянераў будзе прыбываць у... Польшчы.

Кожны трэці новы мільянер жыве ў Злучаных Штатах. Менавіта там на працягу многіх гадоў былі самыя багатыя людзі, хоць гаворка ідзе зусім не аб такіх людзях, як Джэф Безос або Элон Маск. Цэлых 90% мільянераў маюць актывы ў дыяпазоне «усяго» 1 – 5 млн долараў. Да 2020 года іх колькасць вырасла з 20,2 да амаль 22 млн чалавек.

На другім месцы з пункту гледжання «бенефіцыяраў» пандэміі знаходзіцца Нямеччына, дзе ўжо 3 млн грамадзян могуць называцца мільянерамі. Гэта павелічэнне больш чым на 600 тыс. далей у рэтынгу мы знойдзем Японію, Францыю, Вялікую Брытанію і Аўстралію.

Аднак аўтары справаздачы падкрэсліваюць, што для многіх краін рост колькасці мільянераў з'яўляецца вынікам умацавання іх валюты ў дачыненні да долара. Дзякуючы гэтаму яны не абавязкова павялічвалі свой маёнтак, каб намінальна разбагацець. Дастаткова было, каб іх фінансы вымяраліся ў амерыканскай валюце.

На супрацьлеглым баку рэйтынга, там дзе колькасць мільянераў памалела, знаходзяцца такія краіны, як Бразілія, Індыя і Расія. Гэта дзяржавы, найбольш моцна пацярпелыя ад пандэміі каранавіруса.

Хоць менавіта ў ЗША прыбыло большасць мільянераў, зусім не там людзі разбагацелі ад пандэміі мацней за ўсіх. У аўтараў фінансавай справаздачы ёсць аптымістычныя навіны для Польшчы. Вось і атрымліваецца, што ў 2025 годзе менавіта ў Польшчы будуць хуткім тэмпам прыбываць «доларавыя мільянеры». Сёння ў Польшчы іх менш за 150 тыс., а праз крыху больш за 4 гады гэтая лічба павінна вырасці амаль да 300 тысяч мільянераў.

Рост складзе 98%! Не толькі Польшча можа пахваліцца падобным ростам ліку мільянераў. У Кітай, напрыклад, іх колькасць павінна павялічыцца 92%, пісалі businessinsider.com.pl.

эж

Справаздача: Шэрая зона ў польскай эканоміцы складае 18-20% ВУП

22.06.2021 13:02
Справаздача Global Compact называе, між іншым, сістэмныя праблемы, з-за якіх прадпрымальнікі пераходзяць у шэрую зону эканомікі.

Польская аўтамабільная прамысловасць наганяе страты пасля пандэміі

23.06.2021 14:54
За першы квартал 2021 года вартасць аўтамабільнай прамысловасці ў Польшчы дасягнула амаль 50 мільярдаў злотых (15 мільярдаў долараў).