Беларуская Служба

У Варшаве прайшло шэсце «Дзяды»

01.11.2022 19:41
У Варшаве 1 лістапада пройшло шэсце беларускай грамадскасці з нагоды восеньскіх «Дзядоў». Арганазітарамі выступілі чальцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
    . 1  2022
Шэсце на "Дзяды" у Варшаве. 1 лістапада 2022 годаКазімір Шчадковіч

Шэсце «Дзяды» распачалося мітынгам ля крыжа Яна-Паўла II на плошчы Юзэфа Пілсудскага. Затым удзельнікі рушылі да помніка Адаму Міцкевічу і стэлы каралю Сігізмунду III Вазе на Замкавай плошчы.

Шэсце прашло пад гукі беларускай дуды і барабанаў ад групы «Lity taler».

А пачаткам святочных мерапрыемстваў 1 лістапада стала Святая Імша па загінулых за Украіну беларускіх жаўнерах, якую адслужылі ў ніжнім касцёле св. Аляксандра на плошчы Трох крыжоў.

Казімір Шчадковіч