Беларуская Служба

Беларускія транспартныя фірмы, зарэгістраваныя ў Польшчы, могуць трапіць пад санкцыі

16.06.2023 11:45
Ідзе інтэнсіўная дзейнасць польскіх службаў у дачыненні да зарэгістраваных у Польшчы беларускіх транспартных кампаній.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: GREGOR/pixabay.com/CC0 Public Domain

-Я з'яўляюся вялікім прыхільнікам хуткага ўключэння беларускіх транспартных кампаній, зарэгістраваных у Польшчы, у санкцыйны спіс Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі; праца служб працягваецца, – заявіў у чацвер намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік.

Мацей Вонсік, адказваючы ў чацвер у Сейме на пытанне дэпутатаў «Права і справядлівасці» пра санкцыі Польшчы супраць Беларусі, нагадаў, што Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыя прыпыніла грузавы рух на польска-беларускай мяжы для грузавікоў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі ці Расіі. Як падкрэсліў ён, «ідзе таксама інтэнсіўная дзейнасць польскіх службаў у дачыненні да зарэгістраваных у Польшчы беларускіх транспартных кампаній».

-Мы імкнемся старанна праверыць і разабрацца ў гэтай сітуацыі. Я зʼяўляюся гарачым прыхільнікам таго, каб гэтыя кампаніі як мага хутчэй былі ўключаны ў санкцыйны спіс Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, – сказаў намеснік кіраўніка МУС.

У санкцыйны спіс Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ўвайшлі тыя, хто падтрымлівае – прама ці ўскосна – расійскую агрэсію супраць Украіны, а таксама парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў Расіі і Беларусі. Санкцыі, ужытыя да фігурантаў спісу, уключаюць замарожванне сродкаў або забарону на ўезд у Польшчу.

Вонсік таксама спаслаўся на прынятыя на гэтым тыдні папраўкі да законапраекта аб камандзіраванні кіроўцаў на аўтамабільным транспарце, які, як паведамляе Міністэрства інфраструктуры, павінен адаптаваць «польскія нормы да рашэнняў, прынятых у пятым пакеце санкцый, устаноўленых у адказ на ўзмацненне жорсткасці дзеянняў Расіі ва Украіне».

-Неўзабаве пачнуць дзейнічаць еўрапейскія санкцыі, і мы іх рэалізуем урадавым актам, які ўжо ўнесены ў Сейм з папраўкай, каб цалкам закрыць магчымасць расійскага і беларускага транспарту ва ўсім ЕС. Гэта будзе вельмі важны эканамічны крок, які, вядома, умацуе наш транспарт, таму што гэта даволі вялікі канкурэнт, – сказаў намеснік міністра.

Намеснік кіраўніка МУС падкрэсліў, што «мы мяжуем з таталітарнай дзяржавай» і «найбліжэйшым саюзнікам таталітарнай Расіі». Ён нагадаў пра напад Расіі на Украіну з тэрыторыі Беларусі, падаўленне пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, рэпрэсіі рэжыму супраць беларусаў і актывістаў польскай меншасці, а таксама гібрыдную атаку на польска-беларускую мяжу.

Вонсік адзначыў, што толькі летась Польшча з-за рэпрэсій беларускага рэжыму прыняла 70 тысяч беларускіх грамадзян на падставе гуманітарных візаў або міжнароднай абароны. Ён таксама падкрэсліў, што ў санкцыйным спісе 377 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, у тым ліку ўсе парламентарыі, 76 суддзяў, пракурораў, спартсмены, прадстаўнікі адміністрацыі і функцыянеры, адказныя за дастаўку мігрантаў да польскай мяжы. У адказ на міграцыйны ціск, нагадаў ён, на мяжы была пабудавана дамба з сістэмай камер і датчыкаў руху.

ав/wpolityce.pl