Беларуская Служба

Камандзір Памежнай службы Польшчы: Маем новую хвалю нелегальнай міграцыі. Без ведама Мінска нічога не адбываецца

07.08.2023 15:11
На ўчастку польска-беларускай мяжы назіраецца чарговая хваля нелегальных мігрантаў і наступны этап гібрыднай вайны, заявіў галоўнакамандуючы Памежнай службы Польшчы генерал-маёр Томаш Прага.
Komendant Główny Straży Granicznej gen. dyw. SG Tomasz Praga
Komendant Główny Straży Granicznej gen. dyw. SG Tomasz PragaPAP/Piotr Nowak

Галоўнакамандуючы Памежнай службы Польшчы генерал-маёр Томаш Прага падкрэсліў, што кожны падыход групы нелегалаў да мяжы арганізаваны беларускімі службамі. Ён адзначыў, што ​​цяпер мігранты групуюцца на памежных заставах або ў непасрэднай блізкасці ад іх. Калі беларускі бок лічыць мэтазгоднай спробу нелегальнага перасячэння мяжы, гэтых людзей дастаўляюць непасрэдна да лініі мяжы.

«У гэтым годзе было 19 тысяч спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Летась было менш за 16 тысяч. У ліпені гэтага года быў дасягнуты рэкорд – амаль 4 тысячы чалавек спрабавалі перакрочыць мяжу», – сказаў камандзір і дадаў што такія лічбы былі ў 2022 годзе.

Камандуючы адзначыў, што памежныя службы ва ўсім свеце павінны абараняць межы. Пры гэтым ён дадаў, што беларускія памежнікі са службаў, якія павінны ахоўваць межы, ператварыліся ў звычайную злачынную групоўку, якая займаецца арганізацыяй нелегальнай іміграцыі. «І, вядома, атрымлівае ад гэтага велізарны прыбытак», – дадаў Томаш Прага.

«Без ведама і згоды Мінска нічога не адбываецца», – падкрэсліў афіцэр.

РАР / вх