Беларуская Служба

Былога вайскоўца судзяць за перадачу ўкраінцам інфармацыі пра расійскія войскі

12.09.2023 09:15
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачалі судзіць Дзмітрыя Гуліна – ваеннага ў адстаўцы, якога абвінавачваюць у дзейнасці на карысць украінскіх спецслужбаў.
Дзмітры Гулінфота: Вясна

Пасяджэнне вядзе суддзя Святлана Бандарэнка.

Вядома, што Дзмітрый да 2012 году служыў ва Узброеных сілах Беларусі, пасля 2020 года ён з'ехаў ва Узбекістан. Праўладныя крыніцы паведамляюць, што пасля гэтага ён паехаў у Кіеў, дзе яго нібыта завербавала СБУ. Пазней Дзмітрый вярнуўся ў Мінск, дзе яго затрымалі.

Паведамляецца, што мужчына-тапограф высокага класа раней меў доступ да дзяржаўных сакрэтаў. Таксама праўладныя крыніцы пішуць, што падчас поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну Дзмітрый перадаваў украінскім спецслужбам інфармацыю аб перамяшчэнні і дыслакацыі войскаў, складзе сіл спецаперацый і многае іншае.

ав/Вясна