Беларуская Служба

У Оршы за «няправільныя» падпіскі арыштавалі прыёмшчыка цягнікоў

17.11.2023 15:22
Так званая суддзя Вяршыніна на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пастанавіла максімальна пакараць Туранскага на 15 сутак і канфіскавала ў даход дзяржавы тэлефонны апарат, які яму належыць
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Ireine /Shutterstock.com

Суддзя суда Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна 9 лістапада за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы пастанавіла арыштаваць на 15 сутак прыёмшчыка цягнікоў станцыі Орша Ігара Туранскага, паведамляе «Віцебская вясна».

Падчас разбору ў судзе мужчына прызнаў, што працяглы час у сацыяльнай сетцы Instagram быў падпісаны на розныя СМІ і суполкі, такія як «Радыё Свабода», «Люстэрка», «Белсат», «Еўрарадыё» і суполку пра татуіроўкі Bodi of belarus. Ігар растлумачыў суду, што не ведаў аб тым, што гэтыя інфармацыйныя прадукты раней уладамі былі ўключаныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Так званая суддзя Вяршыніна на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пастанавіла максімальна пакараць Туранскага на 15 сутак і канфіскавала ў даход дзяржавы тэлефонны апарат, які яму належыць

Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна», станам на 17 лістапада ў Беларусі налічваецца 1449 вязняў сумлення.

эж