Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская атрымала Прэмію Буша-Тэтчэр за свабоду. Гэта ўзнагарода Міжнароднага саюза дэмакратыі (IDU). Яе ўручаюць за прасоўванне галоўных каштоўнасцяў IDU: свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона, - паведамляе euroradio.
Святлана Ціханоўская прысвяціла гэтую ўзнагароду беларускім палітвязням і «ўсім тым, у каго адабралі свабоду».
«Гэта выразны сігнал, што яны не забытыя», – адзначыла яна. Нагадаем, Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні знаходзіцца з візітам у ЗША. Яна выступіла ў Ельскім універсітэце, узяла ўдзел у слуханнях па Беларусі, якія прайшлі ў Камітэце па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, а таксама ў стратэгічным дыялогу.
эж