Беларуская Служба

Агучана дата прэзідэнцкіх выбараў у Расіі

07.12.2023 14:47
Рашэнне аб правядзенні выбараў у акупаваных Расіяй рэгіёнах Украіны будзе прынята да 12 снежня пасля кансультацый з ФСБ, МУС РФ і «ўладамі» гэтых тэрыторый.
.
У. Пуцін Фота: murathakanart/ Shutterstock

Чарговыя выбары прэзідэнта Расіі прызначаны на 17 сакавіка 2024 года. Спікер верхняй палаты Федэральнага сходу РФ Валянціна Мацвіенка, каментуючы пастанову, прынятую Саветам Федэрацыі, адзначыла, што гэтым рашэннем «па сутнасці даецца старт перадвыбарнай кампаніі».

У сваю чаргу старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі РФ Эла Памфілава адзначыла, што ўпершыню ў сучаснай гісторыі Расіі прэзідэнцкія выбары «будуць праходзіць у такой таксічнай геапалітычнай атмасферы».

Па словах Памфілавай, 8 снежня ЦВК разгледзіць праект пастановы аб галасаванні на выбарах прэзідэнта на працягу трох дзён – 15, 16 і 17 сакавіка.

Рашэнне аб правядзенні выбараў у акупаваных Расіяй рэгіёнах Украіны будзе прынята да 12 снежня пасля кансультацый з ФСБ, МУС РФ і «ўладамі» гэтых тэрыторый, адзначыла кіраўнік ЦВК Расіі.

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін пакуль афіцыйна не аб'яўляў аб удзеле ў выбарах 2024 года.

iar/pap/эж