Беларуская Служба

Старшыня Еўрапейскай Рады ў Варшаве: Польшча — крыніца стабільнасці і сілы, у той час калі аўтарытарызм пагражае нашым каштоўнасцям

04.01.2025 14:04
У Вялікім тэатры — Нацыянальнай оперы Польшчы прайшло ўрачыстае адкрыццё польскага старшынства ў Радзе Еўрасаюза.
     ( )  -    ( ),              , 3  2025 .,    -
Старшыня Еўрапейскай рады Антонія Кошта (першы злева) і прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск (у цэнтры), старшыня Сейма Шымон Галоўня з жонкай падчас урачыстага адкрыцьця старшынства Польшчы ў Радзе ЕС, 3 студзеня 2025 г., Вялікі тэатр - Нацыянальнай оперы ў ВаршавеPAP/Radek Pietruszka

Еўропе пашанцавала, што Польшча будзе выконваць місію старшынства ў ЕС, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, увечары пятніцы, 3 студзеня. У Вялікім тэатры — Нацыянальнай оперы Польшчы прайшло ўрачыстае адкрыццё польскага старшынства ў Радзе Еўрасаюза.

«Польскае старшынства — гэта выкарыстоўваць нашу нацыянальную мудрасць, наш нацыянальны вопыт», — сказаў Дональд Туск падчас цырымоніі адкрыцця:

— Сёння гаворым пра тое, пра што мы будзем рабіць наступныя паўгода. Для Еўропы і для маёй Радзімы важна: бяспека, канкурэнтаздольнасць, наватарства, фантазія, смеласць, добрае лідарства. Мы гаворым аб гэтым, таму што мы ведаем, што ўсё гэта крыніцы нашай сілы.

Старшыня Еўрапейскай Рады Антонія Кошта заявіў, што Польшча бярэ стырно кіравання ЕС у «найлепшы момант»:

— Жывучасць польскай дэмакратыі і пачуццё нацыянальнай ідэнтычнасці грамадзян умацоўваюць увесь Еўрасаюз. Польшча з'яўляецца крыніцай стабільнасці і сілы ў той час, калі аўтарытарызмы і папулізм усё больш пагражаюць нашым каштоўнасцям. Палякі натхняюць нас супрацьстаяць гэтым з'явам у той час, калі замежныя ўплывы пагражаюць цэласнасці нашай дэмакратыі.

1 студзеня пачалося старшынства Польшчы ў Радзе ЕС. Да канца чэрвеня Польшча будзе адказваць, між іншым, за вызначэнне парадку дня сустрэч і перамоў з краінамі-ўдзельніцамі.

iar/эж