Беларуская Служба

Польскі ўрад супакойвае: павышаныя амерыканскія тарыфы не з'яўляюцца пагрозай для польскай эканомікі

08.04.2025 16:10
Пра гэта ў эфіры Польскага радыё гаварыў намеснік міністра фондаў і рэгіянальнай палітыкі Яцэк Карноўскі (Jacek Karnowski).
Jacek Karnowski
Jacek KarnowskiIAR/Piotr Podlewski

На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў  аб увядзенні 20-працэнтных пошлін на тавары з ЕС.

Яцэк Карноўскі зазначыў, што галоўным гандлёвым партнёрам Польшчы з'яўляецца Еўрасаюз, а не ЗША. Ён дадаў, што дзякуючы сродкам Краёвага плану рэканструкцыі (KPO), які карыстаецца сродкамі ЕС у Польшчы чакаецца інвестыцыйны бум. 

— Дзякуй таму, што мы - члены Еўрасаюза і ў нас агульны еўрапейскі рынак, нашым найбуйнейшым гандлёвым партнёрам з'яўляецца ЕС, а не Злучаныя Штаты, таму  наўпрост на нас не ўздзейнічае гэтая сітуацыя. Чакаецца зніжэнне на ўзроўні 0,4 ВУП, гэта не мала, але давайце не будзем перабольшваць. Мяне радуе, што амаль палова сродкаў з ЕС ужо размеркавана па рэгіёнах. Таму мы чакаем на вялікі бум.

Еўракамісія падрыхтавала дакумент у адказ на мыты ЗША. У ім прапісаны стаўкі зваротных пошлін. Таксама ЕС прапануе ЗША вярнуцца да нулявых тарыфаў.

IAR/яс