Ядзерная энергетыка з'яўляецца адным з праблемных момантаў у кааліцыйных перамовах у Нямечыынне паміж кансерватыўнай партыяй ХДС/ХСС Фрыдрыха Мерца, якая падтрымлівае ядзерную энергетыку, і сацыял-дэмакратамі з СДПГ, якія выступаюць супраць яе. Зялёныя таксама не хочуць вяртання АЭС у ФРН, — чытаем на польскім партале energetyka24.com.
Паводле сацыялагічнага даследавання, за вяртанне да атамнай энэргетыкі выказаліся 55% апытаных немцаў, супраць — 36%, 9% — не маюць меркавання на гэты конт. Аказваецца, у залежнасці ад полу гэтае пытанне ўспрымаецца крыху па-рознаму. Больш за шэсць з дзесяці немцаў і пяць з дзесяці немак хочуць вярнуць у сваёй краіне ядзерную энергетыку.
Былі і геаграфічныя адрозненні. На поўдні і ўсходзе Нямеччыны гэтая ідэя больш папулярная, чым на поўначы і захадзе краіны.
22% рэспандэнтаў заявілі, што трэба вярнуць працу рэактараў, якія спыніліся апошнімі, а 32% лічаць, што трэба будаваць новыя. Паводле апытання, 57% немцаў выступаюць за далейшыя інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі, а 17% — супраць.
Зараз ХДС/ХСС, якая фармуе ўрад у рамках шырокай кааліцыі, разглядае пытанне аб тым, ці адбудзецца перазапуск апошніх спыненых рэактараў. «Тэхнічна і фінансава гэта магчыма з улікам іх цяперашняга стану», — перакананыя ў партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах.
У сваю чаргу СДПГ, якая таксама ўвойдзе ва ўрадавую кааліцыю, заявіла, што не зацікаўленая ў вяртанні да ядзернай энергетыкі. Падобнага меркавання прытрымліваюцца нямецкія «Зялёныя».
Ужо ў 1998 годзе кааліцыя СДПГ — «Зялёныя» на чале з Герхартам Шродэрам вырашыла адмовіцца ад ядзернай энергетыкі. У 2009 годзе кааліцыя ХДС/ХСС/СДПГ на чале з Ангелай Меркель прыняла рашэнне пра далейшыя інвестыцыі ў атамную энергетыку, але ўжо 2011 годзе тая ж Ангела Меркель вырашыла паскорыць адмову ад ядзернай энергетыкі пасля катастрофы на АЭС у японскай Фукусіме.
Нагадаем, на поўначы Польшчы распачалася будова АЭС. Паводле афіцыйных планаў, тэрмін запуску першага блоку — гэта 2033 год, аднак паводле эксперта, ён малаверагодны , больш рэальны тэрмін — 2035-2036 гады.
эж