У мінулую нядзелю ў Вярхоўную Раду Украіны сярод іншых быў абраны спартовы журналіст Георге Мэзурашу. 48-мі гадовы былы журналіст балатаваўся па спісах партыі «Слуга Народа» прэзідэнта Уладзімера Зяленскага.
Мэзурашу быў абраны дэпутатам у Чарнавіцкай вобласці, што на Букавіне. Менавіта там кампактна пражывае прыкладна 400 тысяч этнічных румынаў і таксама адтуль паходзіць славутая савецкая і ўкраінская спявачка Сафія Ратару.
На датэрміновых парламенцкіх выбарах у нядзелю палітычная партыя ’’Слуга Народа’’ прэзідэнта Уладзімера Зяленскага атрымала больш за 43% галасоў, у той час як прарасейская «Апазіцыйная платформа – для жыцця» заняла другое месца. На трэцім месцы апынулася «Еўрапейская салідарнасць» экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі, а чацвёртае месца – партыя «Бацькаўшчына» на чале з былым прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнка. Замыкае спіс палітычных сілаў, які трапілі ў Раду, партыя ’’Голас’’ лідара гурта ’’Акіян Эльзы’’ Станіслава Вакарчука.
паводле rri.ro/эж