Завод будзе працаваць у рамках праекта «Індустрыяльны парк Груец».
Мэта польска-кітайскага супрацоўніцтва – забяспечыць хуткае і таннае будаўніцтва дамоў. За падпісанне пагаднення адказваў кіраўнік палітычнага кабінета прэм'ер-міністра Марэк Сускі. Паводле яго словаў, кітайская інвестыцыя - гэта выдатная навіна для людзей, якія чакаюць уласных квадратных метраў.
- На заводзе будуць збіраць модульныя дамы. Элементы дамоў – ужо з гатовым фасадам і праведзенымі электрычнымі і водна-каналізацыйнымі шляхамі. На канцах элементаў – зашчапкі для зборкі дому. Такім чынам адзін паверх будынку ставяць за адзін дзень.
«Індустрыяльны парк Груец» займае 40 гектараў. Кітайскі інвестар купіў участак у польскай дзяржавы. Інвестыцыя стане ажыццяўляцца ў студзені, – заявіла старшыня кітайскай кампаніі IPG Ян Вэй.
- Нашай задачай зʼяўляецца рэалізацыя на гэтым месцы тэхналагічнага парка. У парку першым буйным праектам будзе фабрыка будаўнічых кампанентаў.
Нагадаем, першы ў Еўропе кітайскі завод модульных дамоў будзе пабудаваны каля мястэчка Груец (Grójec) блізу Варшавы.
яс
слухайце аўдыё