Беларуская Служба

Польская армія ўпершыню правядзе сваё першае ваеннае дзяжурства ў НАТА

12.10.2019 19:18
У выпадку неабходнасці салдаты будуць гатовыя ў кожны момант адправіцца на акцыю альбо ў місію. 
Wojsko Polskie
Wojsko PolskieShutterstock.com/De Visu

Газета Rzeczpospolita паведамляе, што польская армія ўпершыню правядзе сваё першае ваеннае дзяжурства ў Паўночнаатлантычным альянсе. Гэтае абавязацельства захаваецца на працягу 2020 года. У выпадку неабходнасці салдаты будуць гатовыя ў кожны момант адправіцца на акцыю альбо ў місію. Гэтая задача ўскладзеная на 21-ю брыгаду падгалянскіх стралкоў.

У складзе часці хуткага рэагавання НАТА – 6 тыс. вайскоўцаў, у тым ліку 4 тыс. з Польшчы. У ёй таксама службу нясуць афіцэры і салдаты з Вялікабрытаніі, Іспаніі, Чэхіі, Літвы, Латвіі, Партугаліі, Румыніі і Албаніі.

У выпадку прыняцця рашэння ўдзельнічаць у ваеннай аперацыі альбо размясціць салдат для аказання дапамогі ў барацьбе з катастрофамі, у асобных падраздзяленняў будзе два-пяць дзён для адпраўкі ў раён дзеянняў. Іх можна накіраваць у любую краіну, нават на адлегласць у некалькі тысяч кіламетраў ад межаў альянсу.

Паводле словаў камандзіра 21-й брыгады падгалянскіх стралкоў, брыгаднага генерала Дар’юша Левандоўскага, стварэнне такой міжнароднай ваеннай структуры з'яўляецца самым важным пытаннем для Польшчы з моманту ўступлення ў НАТА. Да гэтага часу польскі бок удзельнічаў толькі ў мілітарных мерапрыемствах такога тыпу, арганізаваных у рамках Еўрасаюза.

вс