20 снежня на амерыканскім канале Netflix выйшаў у эфір доўгачаканы серыял «Вядзьмак». Сцэнар заснаваны на бэстсэлеры польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага, які перакладзены на больш чым дзесяць моваў, – нагадвае тыднёвік «Do Rzeczy»
Сэрыял здымаўся сем месяцаў і гэта вельмі доўга як на стандарты Netflixa. У першы сезон уваходзіць восем эпізодаў. На прэм'ерны паказ у Варшаву прыехалі зоркі, якія граюць галоўныя персанажы: Henry Cavill, Anya Chalotra i Freya Allan.
«Вядзьмак» на Netflix прыягне новых прыхільнікаў фэнтэзі Сапкоўскага ва ўсім свеце. Раней прыгоды лаўца монстраў палюбілі аматары кампʼютарных гульняў. А ў Польшчы ў 2011 г. быў зняты кінафільм у рэжысуры Марэка Бродскага. Галоўную ролю сыграў вядомы стройны польскі акцёр Міхал Жаброўскі (Michał Żebrowski).
яс