Беларуская Служба

Летась спажыванне паліва ў Польшчы знізілася на 5 адсоткаў

03.02.2021 18:31
У 2020 годзе цэны на бензін і дызельнае паліва знізіліся ў сярэднім на 12 адсоткаў у параўнанні з папярэднім годам.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

Паводле папярэдніх дадзеных Польскай арганізацыі прамысловасці і гандлю нафтавай, у 2020 годзе спажыванне паліва ў Польшчы знізілася на 5 адсоткаў у параўнанні з 2019 годам. Кшыштаф Раманюк з Польскай арганізацыі прамысловасці і гандлю нафтавай сказаў, што зніжэнне датычыць усіх 6 асноўных відаў паліва.

Продаж бензіну ўпаў на амаль 8,5 працэнта, дызельнага паліва - на 1,5 працэнта, а ў выпадку з аўтагазу зніжэнне склала каля 13 працэнтаў.

У 2020 годзе цэны на бензін і дызельнае паліва знізіліся ў сярэднім на 12 адсоткаў у параўнанні з папярэднім годам. Гэта каля 60 грошаў за літр.

Польская арганізацыя прамысловасці і гандлю нафтавай апублікуе поўныя дадзеныя аб спажыванні паліва ў Польшчы ў 2020 годзе напрыканцы сакавіка і пачатку красавіка.

аз