Менавіта столькі чалавек падпісалі петыцыю да нарвежскай кампаніі, якая з'яўляецца найбуйнейшым пакупніком мінеральных угнаенняў, паведамляе "Еўрарадыё".
"Беларуськалій з'яўляецца адной з асноўных крыніц фінансавання АМАПа Лукашэнкі, а таксама КДБ і падраздзяленняў катаванняў, якія нясуць адказнасць за пазбаўленне волі, згвалтаванні, катаванні і пераслед дзясяткаў тысяч людзей", — гаворыцца ў петыцыі.
Раней нарвежскай кампанія асудзіла парушэнне правоў чалавека і правоў працоўных у Беларусі. Сітуацыю ў Беларусі нарвежцы называлі непрымальнай. У верасні дэлегацыя Yara наведвала Салігорск.
Аўтары петыцыі лічаць, што спробы кампаніі паўплываць на кіраўніцтва Беларуськалія, каб спыніць парушэнне правоў працоўных і пераслед страйкоўцаў, не прынясуць вынікаў.
эж