Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль не выключае, што пасля чацвёртага пакета санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, які быў аб'яўлены сёння, будзе прыняты і пяты пакет. У сваю чаргу кіраўнік Еўрапейскага савету Шарль Мішэль заклікаў рэжым «спыніць рэпрэсіі і пачаць інклюзіўны нацыянальны дыялог».
У сённяшні «чорны спіс» трапіла 78 фізічных і восем юрыдычных асоб. ЕС рыхтуе таксама сектаральныя эканамічныя санкцыі, якія могуць ударыць па калійнай, нафтавай і банкаўскай галінах.
вс