У 13.00 у Варшаве пачынаецца пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі (РНБ) Польшчы. Яго склікаў прэзідэнт Анджэй Дуда. Рада павінна абмеркаваць бягучую сітуацыю ў рэгіёне, галоўным чынам у кантэксце агрэсіўных дзеянняў Расіі ў дачыненні да Украіны. Рада нацыянальнай бяспекі – гэта канстытуцыйны кансультатыўны орган пры прэзідэнце, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі Канцылярыі прэзідэнта, урада, а таксама парламенцкіх фракцый. Сённяшняе пасяджэнне Рады нацбяспекі мае таемны характар. Пра падрабязнасці сустрэчы гаворыць кіраўнік Кабінета прэзідэнта Павел Шрот:
- Спадар прэзідэнт нядаўна правёў шэраг сустрэч. Дзве з іх былі асабліва важныя – гаворка ідзе аб сустрэчы з прэзідэнтам Зяленскім і тэлеканферэнцыі з прэзідэнтам Байдэнам і галоўнымі лідарамі краін Заходняй Еўропы, НАТА і ЕЗ. Сярод тэм пасяджэння РНБ будзе інфармацыя аб гэтых сустрэчах, а таксама агульнае апісанне сітуацыі.
Палітык падкрэсліў, што «сітуацыя, безумоўна, вельмі сур'ёзная і патрабуе вельмі сурʼёзнага стаўлення».
iar/эж