Беларуская Служба

Экс-вядоўца праграмы “Зона X” ужо два месяцы за кратамі

17.05.2022 13:07
Дзмітрый Лукша працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала “Хабар 24”. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnefot. Policja

Былы вядоўца праграмы “Зона X” на Беларускім тэлебачанні Дзмітрый ўжо больш за два месяцы знаходзіцца за кратамі. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Журналіста затрымалі 11 сакавіка пасля ператрусу ў яго кватэры ў Мінску. Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала “Хабар 24”. Падставай для затрымання стаў яго сюжэт на гэтым тэлеканале.

Спачатку журналісту інкрымінавалі абразу прадстаўніка ўлады. Пасля абвінавацілі яшчэ і ў арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яго утрымліваюць ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

euroradio.fm/яс