Запланаваныя сустрэчы Матэвуша Маравецкага з прадстаўнікамі ўладаў Малдовы, у т.л. будзе закранацца пытанне падтрымкі, якую Польшча можа аказаць гэтай краіне перад абліччам пагрозы з боку Расіі.
У Кішынёве кіраўніка польскага ўраду прывітаў прэм’ер-міністар Малдовы Дорын Рэчан.
Кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць эканамічныя і фінансавыя праекты, якія будуць спрыяць умацаванню незалежнасці Малдовы. Польшча таксама хоча актыўна падтрымліваць памкненні краіны ў ЕС.
Пазней Матэвуш Маравецкі правядзе таксама размову з прэзідэнтам Маяй Санду.
Затым сустрэнецца з арганізацыямі польскай дыяспары і ўскладзе вянок да дошкі прэзідэнта Леха Качыньскага ў Польскай бібліятэцы ў сталіцы Малдовы.
Малдова – адна з краін, для якой рызыка расійскай агрэсіі сёння найбольш рэальная. Яна не ўваходзіць ні ў Еўрасаюз, ні ў НАТО, але мае сепаратысцкі рэгіён Прыднястроўе, які кантралюецца Расіяй, дзе размешчаныя расійскія войскі, якіх Масква называе «міратворцамі».
Акрамя таго, у Малдове пражывае расійская меншасць, якая апошнім часам удзельнічае ў прарасійскіх акцыях пратэсту пад кіраўніцтвам Масквы.
IAR/яс